Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі правялі семінар-навучанне з натарыусамі г. Мінска

Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі правялі семінар-навучанне з натарыусамі г. Мінска

14 сакавіка 2018 г. прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь праведзены арганізаваны Мінскай гарадской натарыяльнай палатай семінар-навучанне для натарыусаў г. Мінска па пытанні пасярэдніцтва натарыусаў у электроннай дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.

У рамках семінара былі разгледжаны практычныя аспекты дзеянняў натарыусаў па прадстаўленню электронных дакументаў у рэгіструючы орган з выкарыстаннем вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
уверх