Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні
Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні, які праводзіцца адміністрацыяй Маскоўскага раёна горада Мінска.
Група работнікаў Міністэрства юстыцыі 20 красавіка 2018 года займалася добраўпарадкаваннем замацаванай за міністэрствам тэрыторыі у Маскоўскім раёне.
Падчас мерапрыемства была праведзена ўборка тэрыторыі, ачышчаны газоны ад лісця, а таксама вывезены смецце з прылеглага ўчастка.