Падчас рэспубліканскага суботніка добраўпарадкавана алея, закладзеная ў гонар 100-годдзя ўтварэння органаў юстыцыі

Па традыцыі калектыў Міністэрства юстыцыі ўносіць свой уклад у добраўпарадкаванне сталіцы, падчас правядзення рэспубліканскага суботніка Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі разам са сваімі намеснікамі і супрацоўнікамі міністэрства працавалі ў парку імя М. Паўлава.

Год таму тут адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі памятнай алеі, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння органаў юстыцыі Беларусі. Трыццаць маладых і прыгожых ліпаў пасаджаны работнікамі міністэрства  ў аблюбаваным мінчанамі зялёным кутку Маскоўскага раёна, на працягу года за алеяй даглядалі, дрэвы падужэлі і нават крыху падраслі.

Падчас суботніка гэтая алея стала яшчэ больш прывабнай для прагулак, на ёй усталяваны кованыя лаўкі. Да ініцыятывы па добраўпарадкаванні парка далучыліся Беларуская натарыяльная палата, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, а таксама РУП «БелЮрЗабеспячэнне», кожная з арганізацый ўстанавіла сваю «імяную» лаўку.

Міністр юстыцыі адзначыў: «Нам вельмі прыемна тут працаваць, мы бачым, як падужэлі нашы дрэвы, якія мы пасадзілі ў год 100-годдзя органаў юстыцыі. Сёння на нашай памятнай алеі вельмі прыгожа. Гэта ўлюбёнае месца адпачынку мінчан, тут гуляюць мамы з дзецьмі, фатаграфуюцца маладыя, выходзяць на прабежкі жыхары мікрараёна Малінаўка, таму мы ўстанавілі лаўкі для адпачынку ў парку. Я дзякую адміністрацыі Маскоўскага раёна за падтрымку нашых ініцыятыў па добраўпарадкаванні парка, а таксама калегам, якія далучыліся да суботніка. Спадзяюся, што наш невялікі ўклад у добраўпарадкаванне Мінска ў Год малой радзімы, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі прыйдзецца даспадобы мінчанам і гасцям сталіцы».

уверх