Стартаваў рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства»
Міністэрства юстыцыі сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) запрашае дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў да ўдзелу ў конкурсе творчых работ «Права на дзяцінства».
Правядзенне падобных конкурсаў, дзе дзеці і моладзь праз творчасць могуць данесці свой погляд на рэалізацыю правоў дзіцяці, для Міністэрства юстыцыі не ў навіну, і конкурс дзіцячага малюнка, які праводзіўся раней, стаў конкурсам творчых работ. Сёння дзеці з задавальненнем не толькі малююць, але і ствараюць анімацыю, здымаюць відэаролікі і нават вядуць свае YouTube-каналы.
Менавіта таму конкурс праводзіцца па трох намінацыях:
-
«Малюнак»;
-
«Анімацыя»;
-
«Відэаролік».
У адпаведнасці з Законам «Аб правах дзіцяці» дзеці валодаюць усімі магчымымі для дарослых правамі, але часова абмежаваныя ў рэалізацыі некаторых з іх. Разам з тым, дзеці маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і падтрымцы з боку грамадства. З прычыны гэтага былі вылучаны наступныя тэмы для конкурсных работ:
-
правы дзіцяці;
-
сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай;
-
абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
-
правы дзяцей-інвалідаў;
-
абавязкі дзіцяці.
Конкурсныя работы прымаюцца да 1 чэрвеня 2020 года.
Малюнкі неабходна накіроўваць па пошце на адрас Міністэрства юстыцыі: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, (прэс-служба), а вось работы ў намінацыях «Анімацыя», «Відэаролік» падаюцца дыстанцыйна і павінны быць размешчаны ў «воблаку» на серверы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і даступны для запампоўкі для прадстаўнікоў конкурснай камісіі.
Будзе арганізавана інтэрнэт-галасаванне ў намінацыях, карыстальнікі сацыяльных сетак «Вконтакте», «Facebook» і «Одноклассники» змогуць падтрымаць лепшыя работы сваімі галасамі.
Пераможцы ў намінацыях вызначаюцца з дапамогай сумы балаў у рамках інтэрнэт-галасавання ў афіцыйных групах Міністэрства юстыцыі ў сацыяльных сетках і галасавання конкурснай камісіі.
Імёны пераможцаў будуць абвешчаны да 1 верасня 2020 года.
Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).
Звяртаем увагу, што работы, дасланыя на конкурс, могуць быць у далейшым выкарыстаны ў наглядных друкаваных матэрыялах, якія выдаюцца Міністэрствам юстыцыі і Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), і ў сацыяльных сетках.
-
doc
POLOZHENIE_Minyust_-Pravo-na-detstvo.docx
(.docx, 30 Kb)
