Падведзены вынікі конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча
25 мая 2018 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча.
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца прапаганда станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, павышэнне прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, папулярызацыя прафесіі юрыста.
Міністэрства юстыцыі праводзіць конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча 14 год.
З кожным годам папулярнасць дадзенага конкурсу ўзрастае, што пацверджана колькасцю заявак (120).
За прэстыжную ўзнагароду змагаліся юрысты, журналісты, медыятары, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў галіне права як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву, сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія даводзяць інфармацыю прававога характару да ведама грамадзян. Матэрыялы, якія прадстаўлены на конкурс, былі апублікаваны або асвятлены ў радыёэфіры або на тэлебачанні на працягу 2017 года.
На конкурс больш за ўсё работ прадстаўлена ў намінацыі «навука і права», што вельмі сімвалічна для мінулага Года навукі. Нямала таленавітых работ прадстаўлена ў намінацыі «Права і журналістыка», што таксама характэрна для знакавай падзеі «500-годдзе беларускага кнігадрукавання», якое адзначалася ў мінулым годзе.
Бронзавая статуэтка - галоўны прыз рэспубліканскага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы. Права валодаць ёю дастаецца лепшым прадстаўнікам у 11 прафесійных намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчая справа, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука. Так, за апошнія некалькі гадоў дадаліся новыя намінацыі, а ў гэтым годзе ўпершыню была ўведзена намінація «медыяцыя».
Намінацыя «СУД»
Прыз - Унукевіч Тамара Васільеўна, суддзя Мінскага гарадскога суда
Намінацыя «ПРАКУРАТУРА»
Прыз - Калектыў аўтараў дапаможнiка «Пытанні крымінальнага права і працэсу ў практыцы апратэставання судовых рашэнняў па крымінальных справах» пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А.У. Канюка
Намінацыя «СЛЕДСТВА»
Прыз – Аўтарскі калектыў рэдакцыі навукова-практычнага часопіса Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «Папярэдняе расследаванне» пад рэдакцыяй Суздалевай Г.В., старшага следчага па асабліва важных справах упраўлення аналiзу практыкі, і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўніка юстыцыі і Камянецкага Ю.Ф., следчага па асабліва важных справах упраўлення аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікi Беларусь, падпалкоўніка юстыцыі, кандыдата юрыдычных навук
Намінацыя «ВЫКАНАЎЧАЯ СПРАВА»
Прыз - Аўтарскі калектыў упраўлення прававога забеспячэння галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за кнігу «Станаўленне і развіццё прафесіі судовага выканаўцы на беларускіх землях»
Намінацыя «АДВАКАТУРА»
Прыз - Чарапіца Вадзім Валер'евіч, старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў
Намінацыя «НАТАРЫЯТ»
Прыз - Траццяк Вікторыя Алегаўна, метадыст аддзела па распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў і вучэбна-метадычнай рабоце Беларускай натарыяльнай палаты
Намінацыя «НАВУКА І ПРАВА»
Прыз - Шахрай Ірына Сяргееўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і Шынгель Наталля Адамаўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права Беларусага дзяржаўнага ўніверсітэта
Прыз - Васілевіч Сяргей Рыгоравіч, старшы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Прыз - Аўтарскі калектыв дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» у складзе: Анiшчанкi А.I., Данiлевiча А.С., Скобелева У.П., Сысуева Ц.В., Функа Я.I., Храпуцкага А.Ф. (пад рэдакцыяй Хельмана У., Балашэнка С.А., Сысуева Ц.В.)
Намінацыя «ГАСПАДАРКА І ПРАВА»
Прыз - Алейнікаў Дзяніс Валер'евіч, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна
Намінацыя «МЕДЫЯЦЫЯ»
Прыз - Аўтарскi калектыў манаграфіі «Перспектыўнае развіццё інстытута медыяцыі ў праве Рэспублікі Беларусь» (пад рэдакцыяй Таранавай Т. С., доктара юрыдычных навук, прафесара, загадчыка кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта)
Намінацыя «ПРАВА І ЖУРНАЛІСТЫКА»
Прыз - Васілеўская Святлана Ігараўна, карэспандэнт аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі БЕЛТА
Намінацыя «СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА»
Прыз - Мішакова Марына Сяргееўна, малодшы юрыст ЗТАА "ПрайсвотэрхаусКуперс", выкладчык Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістр юрыдычных навук