Аператыўна і дакладна: СМС-інфармаванне даўжнікоў аб узбуджэнні выканаўчых спраў і наяўнасці запазычанасці

Міністэрствам юстыцыі запушчаны новы праект, накіраваны на максімальна аператыўнае інфармаванне даўжнікоў аб наяўнасці запазычанасці, – СМС-рассылка на нумары тэлефонаў грамадзян, у дачыненні да якіх узбуджаны выканаўчыя справы. Актыўнае выкарыстанне інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці органаў прымусовага выканання. Выкарыстанне мабільнай сувязі накіравана, перш за ўсё, на эфектыўнае інфармаванне даўжнікоў аб існуючай запазычанасці з мэтай яе своечасовага пагашэння.

Паведамленні высылаюцца цэнтралізавана з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы органаў прымусовага выканання абанентам сотавых аператараў «А1» і «МТС».

Пасля ўзбуджэння выканаўчай справы даўжніку пасылаецца наступнае паведамленне: «Узбуджана выканаўчая справа. Гл. Рэестр запазычанасцяў (minjust.gov.by)» альбо «У Вас запазычанасць. Гл. Рэестр запазычанасцяў (minjust.gov.by)».

Пры пераходзе па спасылцы ў паведамленні, грамадзянін можа атрымаць у анлайн-рэжыме даведачную інфармацыю пра запазычанасці па выканаўчых дакуметах з дапамогай размешчанага на партале Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэестра запазычанасцяў па выканаўчых дакументах.

Акрамя таго, пасля атрымання СМС-паведамлення дакладную інфармацыю аб наяўнасці запазычанасці можна атрымаць, звярнуўшыся ў даведачна-інфармацыйную службу «Кантакт-цэнтр сістэмы органаў прымусовага выканання». Аператары Кантакт-цэнтра прадастаўляюць грамадзянам даведачную інфармацыю ў межах кампетэнцыі органаў прымусовага выканання.

Кантакт-цэнтр працуе з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні па тэлефонах +375 (17) 200-67-78, +375 (44) 529-20-00.

Запазычанасць у рамках выканаўчай справы можа быць аплачана з дапамогай АРІП.

Новы метад паведамлення накіраваны на своечасовае і аператыўнае інфармаванне даўжнікоў аб наяўнасці запазычанасці, што ў сукупнасці з створанымі зручнымі і мабільнымі спосабамі яе аплаты дазволіць выконваць свае абавязацельствы без неабходнасці наведвання аддзела прымусовага выканання і непасрэдных  зносін з судовым выканаўцам.

уверх