Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у шостай Нарадзе міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

24 жніўня 2018 г. у г.Чалпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка) адбылася шостая Нарада міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (далей – ШАС), у якой у якасці прадстаўніка дзяржавы-назіральніка пры ШАС прыняла ўдзел дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам юстыцыі А.Л.Сліжэўскім.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел міністры юстыцыі і ўпаўнаважаныя асобы дзяржаў-членаў ШАС (Рэспублікі Індыя, Рэспублікі Казахстан, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Кыргызскай Рэспублікі, Ісламскай Рэспублікі Пакістан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан) і міністры юстыцыі дзяржаў-назіральнікаў пры ШАС (Ісламскай Рэспублікі Афганістан, Ісламскай Рэспублікі Іран, Манголіі).

Парадкам дня Нарады прадугледжвалася абмеркаванне шэрагу актуальных пытанняў у сферы юстыцыі. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб выніках супрацоўніцтва міністэрстваў юстыцыі за перыяд, які прайшоў з пятай Нарады. Ключавымі пытаннямі парадку дня сталі аказанне міністэрствамі юстыцыі юрыдычных паслуг фізічным і юрыдычным асобам і роля міністэрстваў юстыцыі ў супрацьдзеянні распаўсюджванню сучасных пагроз міжнароднай бяспекі.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь выступіў з дакладам па названых пытаннях парадку дня, пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю службаў, якія аказваюць адміністрацыйныя паслугі па прынцыпу “аднаго акна”. Па выніках абмеркавання пытання аб ролі міністэрстваў юстыцыі ў супрацьдзеянні распаўсюджванню сучасных пагроз міжнароднай бяспекі ўдзельнікі шостай Нарады ШАС выказалі агульную пазіцыю аб тым, што закладам міжнароднай стабільнасці і бяспекі ў цяперашні час, а таксама гарантам іх падтрымання з’яўляецца захаванне нормаў міжнароднага права.

уверх