Падпісаны Дагавор аб выдачы з Сербіяй
3 снежня 2019 г. у г.Белградзе (Рэспубліка Сербія) у рамках візіту Кіраўніка дзяржавы ў Рэспубліку Сербія падпісаны Дагавор аб выдачы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія.
Пад дакументам паставілі свае подпісы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі і Міністр юстыцыі Рэспублікі Сербія Нэла Кубуровіч.
Дагавор дазволіць стварыць міжнародна-прававую аснову для ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў у сферы выдачы злачынцаў. У адпаведнасці з Дагаворам бакі абавязаны па просьбе выдаваць адзін аднаму асоб, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях, для ажыццяўлення крымінальнага праследавання або прывядзення прыгавора ў выкананне.