Заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве з Міністэрствам юстыцыі Турэцкай Рэспублікі

16 красавіка 2019 года ў рамках візіту Кіраўніка дзяржавы ў Турэцкую Рэспубліку быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Турэцкай Рэспублікі.

Падпісанне Мемарандума дазволіць прававым ведамствам Беларусі і Турцыі арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы, абменьвацца актуальнай прававой інфармацыяй, вопытам і перадавой практыкай у сферы юстыцыі.

У ходзе асобнай сустрэчы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі і Міністр юстыцыі Турэцкай Рэспублікі Абдулхамiт Гюль абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Бaкi выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці экспертнага дыялогу паміж ведамствамі. Асобнай тэмай гутаркі стала выкананне Дагавору паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных справах, які ўступіў у сілу 19 красавіка 2018 года. Міністры юстыцыі дзвюх краін адзначылі дадзены дагавор як асноўны інструмент двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы і выказалі ўпэўненасць у тым, што яго выкананне дазволіць эфектыўна забяспечыць рэалізацыю правоў грамадзян дзвюх краін.

уверх