Падпісаны План супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) на 2020 год

20 сакавіка 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі і Прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар падпісалі План супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) на 2020 год.

План прадугледжвае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на прававую асвету, павышэнне правасвядомасці і прававой пісьменнасці грамадзян, развіццё інстытута медыяцыі, удасканаленне практыкі рэалізацыі Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей 1980 года.

Кіраўнік прававога ведамства Беларусі і прадстаўнік міжнароднай арганізацыі абмяняліся думкамі аб выніках супрацоўніцтва ў 2019 годзе, абмеркавалі механізмы рэалізацыі падпісанага плана на бягучы год. Бакі сустрэчы былі адзіныя ў разуменні важнасці далейшага супрацоўніцтва.

уверх