Падпісана Праграма супрацоўніцтва з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Польшча

Падпісана Праграма супрацоўніцтва з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Польшча

5 красавіка 2018 года адбылося падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Польшча на 2018 – 2020 гады. Ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Праграму супрацоўніцтва падпісаў першы намеснік Міністра С.Задзіран, ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Польшча – намеснік Міністра Л.П'ебяк.

У сувязі з падпісаннем Праграмы супрацоўніцтва бакі абмяняліся думкамі аб прыярытэтных накірунках, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух ведамстваў, і вызначылі магчымыя мерапрыемствы, якія могуць быць рэалізаваны ў рамках Праграмы супрацоўніцтва. Акрамя таго, С.Задзіранам і Л.П'ебяком былі абмеркаваны актуальныя пытанні і задачы, якія стаяць перад міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Польшчы.

У цяперашні час прававое супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай эфектыўна ажыццяўляецца на падставе Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 26 кастрычніка 1994 г., а на міжведамасным узроўні – на падставе Пагаднення паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Польшча аб непасрэдных зносінах судоў у сферы аказання прававой дапамогі ад 13 лютага 2009 года.

Заключаная Праграма супрацоўніцтва прадугледжвае магчымасць абмену інфармацыяй і перадавым вопытам па пытаннях развіцця заканадаўства, выканання судовых рашэнняў, аказання юрыдычных паслуг, медыяцыі і іншых пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

уверх