Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 1 верасня наведаў сярэднюю школу №22 горада Гродна

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 1 верасня 2018 г. прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў сваёй роднай сярэдняй школе №22 горада Гродна і перадаў у дар кампутары.

На ўрачыстай лінейцы Міністр юстыцыі адзначыў, што наша краіна знаходзіцца на шляху мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця. «Мы будуем лічбавую эканоміку, ствараем электронны ўрад. Інфармацыйныя тэхналогіі ў гэтай справе вельмі важныя. Новыя сучасныя кампутары дапамогуць вам спазнаць асновы інфарматыкі і ісці ў нагу з часам», - падкрэсліў Алег Сліжэўскі.

Міністр юстыцыі павіншаваў вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, а таксама сустрэўся з навучэнцамі выпускных класаў.

уверх