У г.Магілёве прайшоў семінар па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно»

17 жніўня 2018 года ў Магілёве адбыўся семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно». Правядзенне дадзенага семінара звязана з рэалізацыяй Міністэрствам юстыцыі функцыі па ажыццяўленні агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службаў «адно акно» па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама неабходнасцю прыняцця мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі мер па належнай арганізацыі дзейнасці службаў «адно акно» згодна з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно».

Найбольш актуальнымі пытаннямі ў ходзе семінара з’яўляліся вызначэнне катэгорый работнікаў службы «адно акно», іх колькасць, статус, узровень аплаты працы, а таксама падыходы да фарміравання пераліку адміністрацыйных працэдур, якія будуць ажыццяўляцца праз службу «адно акно».

У ходзе мерапрыемства была пазначана праблема электроннага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, адсутнасць доступу да шэрагу дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Так, у цяперашні час для накіравання запытаў па адной працэдуры ўпаўнаважаныя органы вымушаныя выкарыстоўваць некалькі праграм. Акрамя таго, было адзначана, што праграмны комплекс, які зараз выкарыстоўваецца, патрабуе істотнай дапрацоўкі. У прыватнасці, у ім адсутнічаюць асобныя замацаваныя ў заканадаўстве адміністрацыйныя працэдуры, няма магчымасці апрацоўваць дакументы па працэдурам, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У рамках семінара быў станоўча ацэнены вопыт Кіраўскага райвыканкама ў арганізацыі дзейнасці службы «адно акно», якая функцыянуе ў выглядзе Цэнтра абслугоўвання насельніцтва, дзе насельніцтву дадзенага рэгіёну аказваецца комплекс найбольш запатрабаваных дзяржаўных паслуг.
уверх