У г.Мінску адбыўся семінар «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно»

25 ліпеня 2018 г. у сталіцы адбыўся семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно», які быў арганізаваны Міністэрствам юстыцыі сумесна з Мінскім гарвыканкамам і пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Прадстаўнікі ўсіх мясцовых адміністрацый раёнаў г.Мінска і КУП «Мінскае гарадское агенцтва абслугоўвання насельніцтва» прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні з прадстаўнікамі Мінюста, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама і НЦЗПД найбольш важных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння для забеспячэння стварэння і функцыянавання службаў «адно акно» з 27 лістапада 2018 г. у адпаведнасці з заканадаўствам.

З улікам спецыфікі сталічнага рэгіёну найбольш актуальным было пытанне, якое тычыцца якасці працы і неабходнасці ўдасканалення праграмнага комплексу, які павінен ўжывацца ў службе «адно акно», у параўнанні з праграмным прадуктам, які выкарыстоўваўся ў г. Мінску раней.

Акрамя таго, быў узняты шэраг пытанняў, звязаных з афармленнем працоўных і іншых праваадносін для функцыянавання службаў «адно акно», рэгламентацыяй парадку стварэння і работы службаў, падыходамі да аказання кансультацыйнай дапамогі, і іншыя пытанні.

Па выніках праведзенага абмеркавання будуць абагульнены прадстаўленыя прапановы і праведзены іх аналіз у мэтах далейшай прапрацоўкі і рашэння сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
уверх