Грамадскія аб’яднанні абмяняліся вопытам на семінары ў Міністэрстве юстыцыі

Грамадскія аб’яднанні абмяняліся вопытам на семінары ў Міністэрстве юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка 2018 года праведзены семінар для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2017-2018 г.г.

Семінар выклікаў вялікі інтарэс у грамадскіх аб’яднанняў, аб чым сведчыць удзел у дадзеным семінары болей 60 прадстаўнікоў ізноў створаных грамадскіх аб’яднанняў.

Таксама ў семінары прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў падзяліліся вопытам і прынялі ўдзел у абмеркаванні праблем, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці, у тым ліку ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

Грамадскае аб’днанне «Гільдыя керамістаў», Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя кіберспорту», Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя брэйкданса», Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя беспілотнай авіяцыі» прадставілі свае прэзентацыі, у якіх паведамілі ўдзельнікам семінара аб ажыццяўляемай дзейнасці, дасягнутых поспехах пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці, праблемах з якімі сутыкнуліся і шляхах іх рашэння.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў выступілі па найбольш актуальных пытаннях заканадаўства, звярнулі ўвагу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў на найбольш адметныя парушэнні і недахопы, якія дапускаюцца ў ходзе ажыццяўлення грамадскімі аб’яднаннямі сваёй дзейнасці. Былі закрануты актуальныя пытанні дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, пытанні арганізацыі справаводства, рэгулявання працоўнай дзейнасці ў некамерцыйных арганізацыях, падаткаабкладання некамерцыйных арганізацый і інш. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара.

уверх