Аб правядзенні семінара для грамадскіх аб'яднанняў, зарэгістраваных у 2018-2019 г.г.

29 сакавіка 2019 г. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь будзе праводзіць семінар для грамадскіх аб'яднанняў, зарэгістраваных у 2018-2019 г.г.

Плануецца, што ў семінары прымуць удзел прадстаўнікі зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і інш.

Грамадскія аб’яднанні падзеляцца вопытам і абмяркуюць праблемы, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў выступяць па найбольш актуальных пытаннях заканадаўства і другіх актуальных тэмах для зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама адкажуць на пытанні ўдзельнікаў семінара.

Семінар праводзіцца на бясплатнай аснове.

Неабходную інфармацыю адносна пытанняў аб удзеле ў дадзеным семінары прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў могуць атрымаць па тэл. 200 61 95, 200 62 56 з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.

уверх