Аб удзеле ў навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы"

5-6 ліпеня 2018 года ў г.Маскве ў Расійскім эканамічным універсітэце імя Г.В.Пляханава прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы".

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 спецыялістаў і экспертаў, у тым ліку дэпутаты Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, дзяржаўных органаў і арганізацый Беларусі і Расіі, навуковай супольнасці.

Праграма канферэнцыі ўключала два пленарныя пасяджэнні і тры тэматычныя секцыі па тэмах «Фарміраванне адзінай прававой прасторы – прыярытэтны напрамак далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы», «Узгодненая аграрная палітыка Беларусі і Расіі – найважнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы», «Агульная інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы – рэаліі і перспектывы». Па выніках работы секцый былі выпрацаваны рэкамендацыі, якія змяшчаюць практычныя прапановы па вырашэнні актуальных праблем будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

У рамках пасяджэння першай секцыі навукова-практычнай канферэнцыі з дакладам пра механізмы фарміравання адзінай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы ў сферы юстыцыі выступіла А.С.Дыноўская, намеснік начальніка міжнародна-прававога аддзела ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

уверх