Права на службу людзям – Міністэрства юстыцыі запрашае ўсіх на рэспубліканскую акцыю па прававой асвеце
20 снежня 2019 года ў 13 гадз. 00 хвіл. у цэнтральным атрыуме ГЦ “Сталіца” (г. Мінск, праспект Незалежнасці, 3-2) будзе дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Права на службу людзям».
Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, ТАА «Юрспектр», Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама Беларуская натарыяльная палата, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Нацыянальны банк, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Цэнтр «Медыяцыя і права», Цэнтр медыяцыі і перагавораў.
Акцыя накіравана на павышэнне прававой культуры насельніцтва, забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі і ўключае:
-
тэматычныя зоны прадстаўленасці арганізатараў;
-
інтэрактыўныя прававыя конкурсы і віктарыны;
-
бясплатнае юрыдычнае кансультаванне для шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Адвакаты, натарыусы, медыятары, работнікі органаў загса, судовыя выканаўцы з 13.00 да 16.00 правядуць бясплатныя індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі (будзе арганізавана больш за 10 зон кансультацый).
Акрамя гэтага, у рамках акцыі будзе прадстаўлены праект “Юрыдычная клініка БДУ”, дзе прававую кансультацыю могуць атрымаць усе жадаючыя студэнты і навучэнцы, а таксама іншыя катэгорыі грамадзян.
Медыятары на практыцы пакажуць і раскажуць пра тое, што такое медыятыўнае пагадненне, і як гэта працуе. На “лаўцы прымірэння”, якая ўсталявана ў ГЦ “Сталіца”, з дапамогай медыятара ўсе жадаючыя могуць безканфліктна вырашыць любыя спрэчкі.
Праект “Права на службу людзям” рэалізуецца ў Беларусі з 2014 года, штогод у рамках дадзенай акцыі распаўсюджваюцца па ўсёй краіне буклеты па актуальных для грамадзян прававых пытаннях.
У 2019 годзе буклеты выдадзены па наступных тэмах:
-
Як судовыя выканаўцы інфармуюць аб наяўнасці запазычанасці?
-
Медыяцыя ў сферы шлюбна-сямейных адносін.
-
Стаць фермерам проста. Як атрымаць зямлю пад фермерскую гаспадарку?
-
Экспертыза дакладнасці ацэнкі кошту маёмасці.
-
Правільная ацэнка – сумленная здзелка.
-
Дзяржаўная нерухомасць для бізнесу – гэта ажыццяўляльная мара.
-
Зварот за дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці: тэрміны і наступствы.
-
Інтэрнэт-крама.
-
Правы спажыўца.
-
Электронныя сэрвісы падаткавых органаў.
-
Асабісты кабінет плацельшчыка.
-
Што трэба ведаць фізічнай асобе пры атрыманні паслуг у банку.
-
Твой асабісты кабінет МСІ.
-
Перавага натарыяльнага засведчання здзелкі з нерухомай маёмасцю.
-
Прадстаўленне электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі натарыусам.
-
Новае ў Працоўным заканадаўстве.
-
Своечасовы зварот да адваката – гарантыя поспеху.
-
Дзяржава падтрымае грамадзян пры ўцяпленні дамоў.
