Аб ануляванні ліцэнзіі арганізацыі, якая аказвала юрыдычныя паслугі
Міністэрствам юстыцыі 3 красавіка 2020 г. прынята рашэнне аб ануляванні спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – юрыдычныя паслугі, выдадзенага прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Эльбай».
Ліцэнзія анулявана ў сувязі з тым, што была выдадзена на падставе прадстаўленых яе суіскальнікам (прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемствам «Эльбай») недакладных звестак у дачыненні штата арганізацыі, неабходных (якія маюць значэнне) для прыняцця рашэння
аб выдачы ліцэнзіі.
Таксама вызначана, што дадзеная арганізацыя аказвала юрыдычныя паслугі з парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў. Гэта было вызначана ў ходзе разгляду скаргі на дзеянні прадпрыемства «Эльбай», якая паступіла ў Міністэрства юстыцыі.
Згодна пункту 89 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450, ліцэнзія лічыцца ануляванай з дня прыняцця ліцэнзуючым органам рашэння аб яе выдачы.
Такім чынам, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – юрыдычныя паслугі, выдадзены прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Эльбай», лічыцца ануляваным з 11 студзеня 2019 г.