Адбылася IV зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

З 1 па 3 лютага 2019 года на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Веста» (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) адбылася IV зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарам спартакіяды выступіла Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» сумесна з Міністэрствам юстыцыі.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 11 каманд: супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне». Удзельнікам спартакіяды неабходна было паказаць свае навыкі, праявіць спрыт і шпаркасць у лыжных гонках, лыжнай эстафеце, зімовай эстафеце «Вясёлыя старты», більярдзе, боўлінге, бадмінтоне, стрытболе, настольным тэнісе, дартсе і кідках баскетбольнага мяча ў кальцо.

Першае месца ў каманды Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, другое ‑ у галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. Каманда Міністэрства юстыцыі ‑ на трэцім месцы. Пры гэтым, супрацоўнікі Мінюста занялі першае месца па більярдзе сярод кіраўнікоў каманд і стрытболе, а таксама прызавыя месцы ў бадмінтоне, настольным тэнісе, дартсе і кідках баскетбольнага мяча ў кальцо.

Усім пераможцам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны медалі і дыпломы.

уверх