Рэспубліканскі семінар «Адміністрацыйныя працэдуры па прынцыпе «адно акно»: сістэмнае ўдасканаленне работы з грамадзянамі і бізнэсам» адбыўся ў Мінску

30 кастрычніка 2018 года ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар «Адміністрацыйныя працэдуры па прынцыпе «адно акно»: сістэмнае ўдасканаленне работы з грамадзянамі і бізнэсам».

Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь як органам, на які Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «О службе «одно окно» ўскладзена функцыя агульнай каардынацыі ў нашай краіне дзейнасцi дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службаў «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Суарганізатарамі семінара з’яўляліся Прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел В.В.Міцкевіч, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, І.Г.Тушынскі, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Закары Тэйлар, выконваючы абавязкі Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, Рашэд Мустафа Сарвар, Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, В.Д.Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, і іншых арганізацый, міжнародныя эксперты з Азербайджана, Грузіі, Украіны.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства абумоўлена выданнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «О службе «одно окно», які накіраваны на далейшае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, аказанне іх на высокім узроўні і арганізацыю дзейнасці службы «адно акно» ў нашай краіне. На заканадаўчым узроўні замацаваны парадак і мэты стварэння названых службаў, іх асноўныя задачы і функцыі.

Удзельнікі семінара прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні найбольш важных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння для забеспячэння стварэння і функцыянавання службаў «адно акно» з 27 лістапада 2018 г. у адпаведнасці з заканадаўствам.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць вывесці аказанне дзяржаўных паслуг на якасна новы ўзровень і, адпаведна, прыняць дзейсныя меры па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату.

уверх