Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка 2019 г. зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» (скарочаная назва – РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»).

Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах  развіцця сферы ўязнога турызму і аказання якасных турыстычных паслуг, а таксама павышэння прафесійнага ўзроўню экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, якія з’яўляюцца членамі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

уверх