Адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан

19 снежня 2019 г. адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дэлегацыяй Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні правядзення рэформы натарыята ў Рэспубліцы Беларусь. Асобая ўвага была ўдзелена пытанням рэгулявання натарыяльнай дзейнасці, у тым ліку пытанням допуску да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці, кантролю за выкананнем натарыусамі заканадаўства аб натарыяце, стварэння і функцыянавання адзінай электроннай сістэмы ўліку натарыяльных дзеянняў і спадчынных спраў, уласнікам якой з'яўляецца Беларуская натарыяльная палата.

Прадстаўнікі дэлегацыі Рэспублікі Узбекістан азнаёміліся з парадкам вядзення адзінай электроннай сістэмы натарыята і яе ўзаемадзеяння з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі ў шматфункцыянальным цэнтры Беларускай натарыяльнай палаты.

уверх