Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан наведала Рэспубліку Беларусь з азнаямленчым візітам

З 14 па 23 жніўня 2018 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі экспертаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан. Мэтай дадзенага візіту было вывучэнне функцыянавання беларускай сістэмы юстыцыі.

Беларускі бок падзяліўся вопытам арганізацыі работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, былі праведзены рабочыя сустрэчы з намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Старавойтавым, а таксама з прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства. Узбекскім калегам была прадстаўлена дзейнасць Міністэрства па напрамку міжнароднага супрацоўніцтва, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, каардынацыі работы натарыята і органаў загса, а таксама рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання. З улікам цікавасці калегаў з Узбекістана таксама быў прадстаўлены вопыт асвятлення дзейнасці Міністэрства ў сродках масавай інфармацыі, арганізацыі працы па прававой адукацыі грамадзян і разгляду зваротаў грамадзян.

Разам з вывучэннем працы структурных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі калегі мелі магчымасць азнаёміцца з практычнымі аспектамі дзейнасці работнікаў сістэмы юстыцыі і іншых устаноў, якія займаюцца пытаннямі экспертызы заканадаўства. Узбекская дэлегацыя наведала Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Шматфункцыянальны цэнтр Беларускай натарыяльнай палаты, галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама аддзел ЗАГС Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска.

У рамках праведзеных сустрэч бакі абмеркавалі пытанні, якія цікавілі экспертаў, юрыдычныя падыходы да рэгулявання асобных сфер дзейнасці ў рамках кампетэнцыі міністэрстваў юстыцыі, а таксама падзяліліся вопытам арганізацыі нарматворчай працы і практычнай дзейнасці.

уверх