Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у канферэнцыі па пытаннях электроннай юстыцыі

5-6 снежня 2018 года ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у канферэнцыі па пытаннях электроннай юстыцыі, арганізаванай Федэральным міністэрствам па справах канстытуцыі, рэформаў, дэрэгулявання і юстыцыі Аўстрыйскай Рэспублікі ў рамках старшынства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Савеце Еўрапейскага саюза.

На мерапрыемстве прысутнічала больш за дзвесце экспертаў, у ліку якіх прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза, устаноў Еўрапейскага саюза, а таксама прадстаўнікі краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмяняліся перадавым вопытам па пытаннях электроннага абмену і захоўвання данных, электроннага правасуддзя, выкарыстання электронных файлавых сістэм, у прыватнасці e-CODEX і e-Evidence, азнаёміліся з функцыянаваннем электроннай платформы iSupport, створанай у рамках Гаагскай канферэнцыі па міжнародным прыватным праве для электроннага вядзення спраў аб спагнанні аліментаў на падставе Канвенцыі аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і.

уверх