Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі удзел у міжведамасным навукова-практычным семінары па тэме «Ненарматыўныя прававыя акты: крытэрыі адзнакі і праблемы вызначэння»

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 25 верасня 2018 г. прынялі ўдзел у міжведамасным навукова-практычным семінары па тэме «Ненарматыўныя прававыя акты: крытэрыі адзнакі і праблемы вызначэння», які праводзіўся дзяржаўнай установай «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

У рамках дадзенага семінара заслуханы выступлення прадстаўнікоў установы адукацыі «Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я. Купалы, Нацыянальнага цэнта прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь». З дакладам на тэму «Аналіз і агляд практыкі разгляду Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь праектаў ненарматыўных прававых актаў» выступіла начальнік упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых односін і падаткаабкладання Цалко А.У.

На семінары абмяркоўваліся некаторыя пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем пры правядзенні юрыдычнай і крыміналагічных экспертыз, а таксама ў цэлым праблемныя моманты, якія ўзнікаюць пры аднясенні прававых актаў да нарматыўных або ненарматыўных.

Па выніках дыскусіі, якая адбылася паміж удзельнікамі семінара, выяўлена зацікаўленасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў у далейшай дасчедчай працы па пытанням семінара.

уверх