Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у беларуска-швейцарскім экспертным семінары

Шырокі міжнародны дыялог па пытаннях прадухілення катаванняў і жорсткага абыходжання адбыўся ў Швейцарыі з 3 па 6 верасня 2019 года ў межах экспертнага семінара па абмене вопытам.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі разам з швейцарскімі калегамі абмяняліся карыснымі практыкамі ажыццяўлення грамадскага кантролю за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы, пазнаёміліся з швейцарскім вопытам у гэтай сферы.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабочых сустрэчах з прадстаўнікамі Асацыяцыі па прадухіленні катаванняў у г. Жэнева, Нацыянальнай камісіі па прадухіленні катаванняў, а таксама наведалі паліцэйскі ўчастак у г. Берн, следчы ізалятар у г. Бугдорф.

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў семінара стаў брыфінг з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі і намесніка Дзяржаўнага сакратара ў Федэральным Дэпартаменце замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Крысціны Марці Ланг.

Бакі адзначылі развіццё міжнароднага дыялогу па правах чалавека і абмеркавалі далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва.

Атрыманая інфармацыя і ўстаноўленыя прафесійныя сувязі дазволяць улічваць швейцарскі вопыт у рабоце грамадскіх назіральных камісій, якія ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць  пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.

уверх