Дыстанцыйна. Даступна. Аператыўна. Напярэдадні святкавання Дня Перамогі пройдзе маштабная акцыя па юрыдычнаму кансультаванню грамадзян

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У фармаце прамых тэлефонных ліній вопытныя спецыялісты Міністэрства юстыцыі, натарыусы, адвакаты пракансультуюць усіх жадаючых 8 мая 2020 года з 11.00 да 13.00 па шырокаму спектру прававых пытанняў.

Акцыю падтрымалі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, адвакаты і натарыусы ў рэгіёнах, бясплатную прававую кансультацыю можна будзе атрымаць ва ўсіх абласцях і ў сталіцы.

Перад зваротам для атрымання прававой кансультацыі прапануем пазнаёміцца з пералікам тэм прамых тэлефонных ліній і спісам спецыялістаў.

На пытанні, якія тычацца адчужэння нерухомай маёмасці, афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, дагавораў дарэння, пасведчання даверанасцяў, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясення змяненняў у статут (ўстаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў, адкажуць натарыусы.

У гэты ж дзень 23 адвакаты абласных і Мінскай гарадской калегій адвакатаў акажуць бясплатную прававую дапамогу насельніцтву па пытаннях сямейных праваадносін, жыллёвага, грамадзянскага, гаспадарчага, адміністрацыйнага права, а таксама па пытаннях долевага будаўніцтва і здзелак з нерухомасцю. 

Інфармацыю аб правядзенні аналагічных акцый у рэгіёнах можна знайсці на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

уверх