Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства рэабілітолагаў»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2018 г. зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства рэабілітолагаў».
Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах развіцця рэабіліталогіі ў Рэспубліцы Беларусь, удасканалення якасці аказання медыцынскай рэабілітацыі насельніцтву, падтрымкі творчых ініцыятыў у сферы аховы здароўя насельніцтва, а таксама павышэння прафесіяналізму рэабілітолагаў і прэстыжу прафесіі.
