Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага аб’яднання медыцынскіх работнікаў «Беларускае таварыства вывучэння болю»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне медыцынскіх работнікаў «Беларускае таварыства вывучэння болю».
Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах садзейнічання развіццю і падтрымкі навуковых і клінічных даследаванняў у галіне фізіялогіі, патафізіялогіі, эпідэміялогіі, дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі болевых сіндромаў; укаранення ў практыку перадавога вопыту і найноўшых дасягненняў у даследаванні, дыягностыцы і лячэнні болевых сіндромаў.
