Міністр юстыцыі правёў выязны прыём грамадзян і наведаў працоўныя калектывы ў г. п. Воранава Гродзенскай вобласці

19 чэрвеня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях на базе Воранаўскага райвыканкама.

Грамадзяне звярталіся да Міністра за аказаннем прававой дапамогі па вырашэнні канкрэтных жыццёвых сітуацый. Так, адзін з мясцовых жыхароў г.п. Воранава звярнуўся да Міністра з пытаннем, звязаным з падзелам маёмасці пры скасаванні шлюбу. Грамадзянін лічыў, што судом неабгрунтавана ў сумесна нажытак ў шлюбе маёмасць было ўключана маёмасць, якое належыць асабіста яму. Заяўніку былі растлумачаны нормы дзеючага заканадаўства, у тым ліку працэсуальны парадак абскарджвання судовых рашэнняў.

Пасля асабістага прыёму грамадзян Міністр правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Воранаўскага раёна. На сустрэчах абмяркоўваліся бягучыя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, а таксама пытанні аказання натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі ўручыў пахвальны водгук Воранаўскаму раённаму Савету дэпутатаў і Воранаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту па выніках конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу. Міністр шчыра падзякаваў старшыню Воранаўскага райвыканкама Розума М.А. і старшыню Воранаўскага мясцовага савета дэпутатаў Ганевіч А.Я. за якасную арганізацыю нарматворчай працы.

уверх