Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны прыём грамадзян у г.п. Лоеве, а таксама наведаў аддзелы прымусовага выканання Гомельскага рэгіёну

24 кастрычніка 2019 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны прыём грамадзян на базе Лоеўскага райвыканкама.

Пытанні, з якімі грамадзяне прыйшлі на прыём да Міністра, тычыліся вырашэння канкрэтных жыццёвых сітуацый, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, газіфікацыяй населеных пунктаў, а таксама налічэннем і аплатай камунальных плацяжоў. Асобныя пытанні грамадзян было рэкамендавана ўзяць на кантроль прадстаўнікам мясцовых органаў улады.

У ходзе візіту ў Гомельскі рэгіён Міністр юстыцыі правёў таксама рабочыя сустрэчы з працоўнымі калектывамі Лоеўскага і Мазырскага міжраённых аддзелаў прымусовага выканання, а таксама натарыусамі натарыяльнай канторы Лоеўскага раёна.

У аддзелах прымусовага выканання Міністр абмеркаваў з судовымі выканаўцамі першыя вынікі працы нядаўна створаных міжраённых аддзелаў, статыстычныя паказчыкі па канкрэтных напрамках дзейнасці, а таксама выслухаў прапановы кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі па далейшым удасканаленні дзейнасці асобных аддзелаў прымусовага выканання вобласці.

Пры наведванні натарыяльнай канторы Сліжэўскі А.Л. азнаёміўся з аб'ёмам натарыяльных дзеянняў, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, а таксама праінфармаваў аб запланаваных карэкціроўках заканадаўства, накіраваных на далейшае пашырэнне паўнамоцтваў натарыусаў па здзяйсненні асобных натарыяльных дзеянняў.

уверх