На Прававым форуме Беларусі праходзіць грамадскае абмеркаванне законапраекта па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». 

Прадметам прававога рэгулявання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў» з’яўляецца ўдасканаленне падыходаў да працэсу стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, іх арганізацыйных структур, саюзаў, выкарыстання сучасных тэхналогій пры правядзенні імі сваіх мерапрыемстваў, узаемадзеяння з рэгіструючымі органамі, спрашчэння атрымання юрыдычнага адрасу, размеркавання атрымліваемых фінансавых сродкаў, павышэння празрыстасці іх дзейнасці і інш. 

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 12 ліпеня 2019 г. па 3 жніўня 2019 г.

уверх