Грамадскае аб’яднанне «Вялікая дружба» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 25 верасня 2019 г. зарэгістравана Рэспубліканскае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Вялікая дружба».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
распаўсюджванне ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё асобы і сацыяльнай актыўнасці грамадзян;
-
прадстаўленне і абарона прафесійных, эканамічных, сацыяльных і іншых правоў і інтарэсаў членаў РАГА «Вялікая дружба»;
-
стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага, духоўнага, творчага і іншага развіцця асобы кожнага члена РАГА «Вялікая дружба».