Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае сузор’е танца»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае сузор’е танца».
Мэтамі дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
распаўсюджванне ідэі і канцэпцыі сучаснай харэаграфіі, а таксама ведаў пра яе сярод насельніцтва;
-
спрыянне павышэнню эстэтычнага развіцця дзяцей у Рэспубліцы Беларусь;
-
спрыянне ў набыцці і павышэнні ўзроўню практычных і тэарэтычных навыкаў і ведаў сваіх членаў ва ўсіх галінах сучаснай, эстраднай і спартыўнай харэаграфіі;
-
падтрымка перспектыўных ідэй і пачынанняў у галіне сучаснай, эстраднай і спартыўнай харэаграфіі.
