Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана фізкультурна-спартыўнае грамадскае аб’яднанне
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 13 верасня 2019 г. зарэгістравана Рэспубліканскае фізкультурна-спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкi i паветранага эквiлiбру».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
развіццё і папулярызацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру ў Рэспубліцы Беларусь;
-
арганізацыя і правядзенне спартыўных спаборніцтваў па паветрана-сілавым спорце;
-
павышэнне ролі фізічнай культуры і спорту ў гарманічным развіцці асобы, фарміраванні здаровага ладу жыцця.