Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правяло акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прысвечаную 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў 7 мая 2018 года правяло акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прысвечаную 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У рамках акцыі бясплатныя кансультацыі вопытных спецыялістаў па пытаннях грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі атрымалі больш за 50 грамадзян. Тых, хто звярнуўся, больш за ўсё цікавілі пытанні прыняцця спадчыны, падзелу сумесна нажытай у шлюбе маёмасці, паляпшэння жыллёвых умоў і прыватызацыі жылых памяшканняў, прымусовага выканання рашэнняў судоў і іншых выканаўчых дакументаў, спагнання аліментаў, афармлення пенсій.
У ходзе правядзення акцыі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны была прадастаўлена магчымасць атрымаць неабходную прававую кансультатыўную дапамогу з наведваннем іх на хаце.
У рэгіёнах рэспублікі аналагічныя акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян з 3 па 8 мая правялі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.