Прафесіяналізм і адданасць справе: дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны работнікам Міністэрства юстыцыі

27 лістапада 2019 года Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

У спісе ўзнагароджаных – больш за 100 прадстаўнікоў самых розных прафесій, якія дасягнулі поспехаў у шматлікіх сферах дзейнасці. Сярод іх прадстаўнікі творчых саюзаў і грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дзяржаўныя служачыя: работнікі выканкамаў, міністэрстваў і ведамстваў. Яны атрымалі высокія ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў на карысць грамадства і дзяржавы, высокі прафесіяналізм і адданасць справе.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, першы намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Задзіран і начальнік аддзела выканання міжнародных дагавораў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Марыя Жандарава ўзнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі».

Віншуючы з высокай узнагародай, Прэм'ер-міністр пажадаў усім прысутным у Палацы Рэспублікі здароўя, аптымізму, дабрабыту, творчых поспехаў і далейшых працоўных дасягненняў.

уверх