У Віцебску абмяркоўваліся пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно»

У сувязі з выданнем 24 мая 2018 года Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 «Аб службе «адно акно» (далей – Указ № 202) Міністэрствам юстыцыі сумесна з Віцебскім аблвыканкамам 24 жніўня 2018 года ў Віцебску быў арганізаваны семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно».

У семінары прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Тушынскі І.Г., кіраўнік справамі Віцебскага аблвыканкама Сысоеў А.У., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у Віцебску.

У рамках семінара падымаліся найбольш актуальныя пытанні, якія патрабуюць рашэння для мэтаў належнай рэалізацыі Указа № 202.

Так, удзельнікі семінара абмеркавалі магчымыя формы арганізацыі дзейнасці і функцыянавання службы «адно акно», якая б адпавядала сучасным патрабаванням да якасці аказання паслуг насельніцтву. У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні колькасці работнікаў службы «адно акно», іх статуса, зместу функцый, спецыялізацыі, распрацоўкі тыпавога дагавора па прыцягненню ў службу «адно акно» работнікаў падпарадкаваных выканкамам арганізацый.

Акрамя гэтага, прадстаўнікамі мясцовых органаў улады Віцебскага рэгіёну адзначана неабходнасць пераводу максімальна магчымай колькасці адміністрацыйных працэдур у электронную форму ажыццяўлення. Адначасова была пазначана адсутнасць у цяперашні час належнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж органамі, упаўнаважанымі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, раз’яднанасць наяўных інфармацыйных рэсурсаў, іх дубляванне адзін аднаго альбо поўная несумяшчальнасць.

З улікам рознай ступені гатоўнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па выкананні Указа № 202 у ходзе семінара абмяркоўвалася прапрацоўка пытання аб падрыхтоўцы «дарожнай карты» па рэалізацыі гэтага Указа для кожнага канкрэтнага рэгіёну.

уверх