Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) аб'яўляе штогадовы конкурс лепшага дзіцячага малюнка на тэму «Права на дзяцінства»

У сувязі са 100-годдзем утварэння органаў юстыцыі Беларусі, святкаваннем 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці і Міжнароднага дня абароны дзяцей Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляе штогадовы конкурс Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на лепшы дзіцячы малюнак на тэму «Права на дзяцінства» пры ўдзеле Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

У конкурсе могуць удзельнічаць дзеці ва ўзросце ад 3 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Малюнкі могуць быць выкананы на паперы фарматам не менш А4 (210мм х 290мм) і не больш за А3 (420мм х 580мм) фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі без дапамогі бацькоў і педагогаў.

Пераможцы будуць вызначаныя ў трох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6, ад 7 да 12 і старэйшыя за 12 гадоў.

Конкурсныя работы прымаюцца да 24 мая 2019 года.

На адваротным баку малюнка неабходна размясціць інфармацыю пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку дзіцяці, узрост, месца жыхарства, кантактныя даныя, па жаданні - кароткі аповяд пра малюнак.

Малюнкі неабходна накіроўваць па пошце на адрас Міністэрства юстыцыі: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, прэс-служба Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя 31 мая 2019 года.

Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Звяртаем увагу, што малюнкі, дасланыя на конкурс, могуць быць у далейшым выкарыстаны ў наглядных друкаваных матэрыялах, якія выдаюцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Запрашаем хлопчыкаў и дзяўчынак прыняць актыўны ўдзел у конкурсе.

уверх