З’явілася новая магчымасць пры атрыманні інфармацыі з АДР
Колькасць электронных запытаў аб прадастаўленні інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага регістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, што накіроўваюцца ў Міністэрства юстыцыі, стабільна расце і складае ўжо больш за 80%.
Рэалізаваны на партале АДР (egr.gov.by) аператыўны спосаб атрымання выпіскі з АДР карыстаецца папулярнасцю як сярод бізнесу, так і ў грамадзян.
Такая выпіска ў фармаце .rtf накіроўваецца на e-mail заяўніка праз 1-5 хвілін.
Дадзеным спосабам ўжо прадастаўлена каля 12 тыс. выпісак.
З улікам пажаданняў бізнес-супольнасці Міністэрствам юстыцыі рэалізавана магчымасць атрымання выпіскі з АДР аператыўным спосабам і ў машыначытальным фармаце .json.
Новы фармат выпіскі даступны на вэб-партале АДР з 24 жніўня б.г.