З нагоды Дня горада Мінска сталічныя натарыусы бясплатна пракансультуюць па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў

Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі з нагоды святкавання 953-годдзя горада Мінска падрыхтавалі свой падарунак для ўсіх мінчан і гасцей сталіцы, – 11 верасня 2020 года адбудзецца акцыя па бясплатным кансультаванні па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў.

Звярнуўшыся да натарыуса на працягу працоўнага дня, грамадзяне змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у іх ліку – адчужэнне нерухомасці, афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў і іншыя.

Натарыусы таксама раскажуць пра навэлы Кодэкса аб шлюбе і сям'і. Сярод іх – парадак сведчання Пагаднення аб дзецях, якое зараз могуць заключыць ўсе бацькі незалежна ад таго, знаходзяцца яны ў шлюбе або не, а таксама Пагадненне аб падзеле агульнай сумеснай маёмасці, якое можа быць заключана як у час, так і пасля скасавання шлюбу. Натарыусы таксама праінфармуюць пра іншыя змяненнi заканадаўства, якія былі ўнесены нядаўна прынятым Законам «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці» і пачнуць дзейнічаць з 3 студзеня 2021 года.

Бясплатныя кансультацыі маюць мэту забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню прававой культуры і юрыдычнай пісьменнасці насельніцтва.

Час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро сталіцы, а таксама актуальныя кантактныя дадзеныя можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса». Загадзя патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць зручны час для кансультавання.

уверх