Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі выступіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з дакладам па законапраекту аб зменах у КаАП и ПВКаАП

Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі выступіў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з дакладам па законапраекту аб зменах у КаАП и ПВКаАП

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Сліжэўскі 2 красавіка 2018 году выступіў на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з дакладам па праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ».

А.Л. Сліжэўскі адзначыў, што законапраект быў распрацаваны ў мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», які, сярод іншага, замацаваў прынцып адказнасці кантралюючых (наглядных) органаў, іх службовых асоб за парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні праверак.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца ўвесці новы склад адміністрацыйнага правапарушэння, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за здзяйсненне службовай асобай кантралюючага (нагляднага) органа грубых парушэнняў патрабаванняў да парадку арганізацыі і правядзення праверак, устаноўленых заканадаўчымі актамі, а таксама захаваць дзеючы склад адміністрацыйнага правапарушэння за неўнясенне запісу аб правядзенні праверкі ў кнігу ўліку праверак (часопіс вытворчасці работ) пры прадстаўленні гэтай кнігі (часопіса) альбо за парушэнне ўстаноўленага парадку назначэння праверкі, у тым ліку яе беспадстаўнае прызначэнне.

Таксама законапраектам прапануецца карэкціроўка Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы замацавання паўнамоцтваў службовых асоб органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю па складанні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за правапарушэнні, учыненыя службовымі асобамі ўсіх кантралюючых (наглядных) органаў.

уверх