Удзел у IX Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме

15 і 16 мая 2019 г. дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра юстыцыі І.Г.Тушынскім прыняла ўдзел у працы IX Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму.

У форуме прынялі ўдзел больш за 4900 экспертаў у галіне права з 95 дзяржаў, у тым ліку 80 афіцыйных дэлегацый.

«Права як мастацтва» было абрана ў якасці тэмы пленарнага пасяджэння форума. У ходзе форуму адбылося 120 мерапрыемстваў у форме дыскусій, круглых сталоў, ток-шоў па абмеркаванні актуальных пытанняў у прававой сферы. Сярод тэм форума было як развіццё асобных галін права, так і пытанні ў сферы міжнароднага права. Напрыклад, значны блок пытанняў быў прысвечаны тэме разгляду спрэчак у рамках міжнародных арбітражных працэдур. Адбылося асобнае абмеркаванне падрыхтоўкі ў рамках Гаагскай канферэнцыі па міжнароднаму прыватнаму праву праекта Канвенцыі аб прызнанні і выкананні замежных пастаноў па грамадзянскіх або гандлёвых справах.

І.Г.Тушынскі выступіў з дакладам «Дапушчальнасць доказаў у міжнародных арбітражных установах» на сесіі «Рэформа сістэмы інвестыцыйнага арбітражу: ад слоў да дзеянняў». У працы названай секцыі прынялі ўдзел аўтарытэтныя эксперты ў галіне інвестыцыйнага арбітражу, юрысты і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, якія займаюцца сферай вырашэння міжнародных спрэчак.

Удзел у працы форуму дазволіў абмеркаваць з партнёрамі планы па развіцці будучага супрацоўніцтва і пытанні рэалізацыі наяўных дамоўленасцей.
уверх