Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у турслете

З 3 па 5 жніўня 2018 года ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі «Нёман» прайшоў турысцкі злёт. У ім прыняла ўдзел 19 каманд цэнтральных апаратаў міністэрстваў, іншых органаў дзяржаўнага ўпраўлення, а таксама Міністэрства юстыцыі.

Праграма злёту ўключала спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага турызму, пешаходнага турызму, воднага турызму, па спартыўным арыентаванні і конкурсы прадстаўлення каманд, турысцкай і патрыятычнай песні, турысцкіх навыкаў і побыту. Умовай турысцкага злёту з'яўлялася размяшчэнне каманд у палявых умовах з пражываннем у палатках, падрыхтоўкай ежы на вогнішчы і выкарыстаннем адпаведнага турысцкага інвентару.

Па выніках турысцкага злёту каманда Міністэрства юстыцыі заняла пятае месца.

Дадзенае мерапрыемства падаравала ўсiм ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый, выдатны настрой і зарад бадзёрасці.

уверх