Адбылася VI гадовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

З 8 па 10 чэрвеня 2018 года на базе ААТ «Санаторый «Азёрны» (Гродзенская вобл.) адбылася VI гадовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарам спартакіяды выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Міністэрствам юстыцыі.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 11 каманд: супрацоўнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабяспячэнне».

Удзельнікам спартакіяды неабходна было паказаць свае навыкі, праявіць спрыт і шпаркасць ў валейболе, плаванні, тэхніцы веласіпеднага турызму, тэхніцы пешаходнага турызму, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, стральбе з лука, мнагабор'і «Здароўе», міні-гольфе, футболе, конкурсе з элементамі тэхнікі футбола і скиппинге (скачках на скакалцы).

Па выніках спартакіяды першае месца ў каманды Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, другое - у Беларускай натарыяльнай палаты. Каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама – на трэцім месцы. Пры гэтым, супрацоўнікі Мінюста занялі першае месца ў міні-гольф і конкурсе прывітання каманд, 2 месца – у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, 3 месца – у валейболе, 1 месца – у індывідуальным заліку сярод мужчын па мнагабор'і і плаванні, а таксама 3 месца – у індывідуальным заліку сярод жанчын у стральбе з лука.

Пераможцам ва ўрачыстай абстаноўцы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі ўручыў медалі і дыпломы.

уверх