Аб выніках правядзення Міністрам юстыцыі выязнога прыёму грамадзян у г. Чачэрску Гомельскай вобласці

Аб выніках правядзення Міністрам юстыцыі выязнога прыёму грамадзян у г. Чачэрску Гомельскай вобласці

28 красавіка 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі на базе Чачэрскага райвыканкама правёў выязны прыём грамадзян, на які папярэдне запісалася 4 чалавекі

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся парадку высялення з жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, парадку вырашэння індывідуальных працоўных спрэчак, звязаных з непадаўжэннем кантракту з працаўніком, а таксама абскарджання судовых пастаноў. На прыёме прысутнічалі кіраўнік Чачэрскага райвыканкама Аслюк І.С., а таксама прадстаўнікі раённых службаў, якія давалі неабходныя тлумачэнні па зваротах грамадзян.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі правёў рабочыя сустрэчы з судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання і натарыусамі натарыяльнай канторы Чачэрскага раёна.

уверх