Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ

З 26 па 29 жніўня 2019 года горад Мінск наведвае місія па ацэнцы патрэбаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у мэтах вывучэння падрыхтоўкі беларускага боку да правядзення парламенцкіх выбараў.

Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран правёў сустрэчу з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ 29 жніўня 2019 года, на якой замежнаму боку было растлумачана аб дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у сферы выбарчага права і стварэння палітычных партый.

Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена ўдасканаленню заканадаўства ў сферы рэгістрацыі і дзейнасці палітычных партый. Былі прадстаўлены асноўныя напрамкі работы, сярод якіх памяншэнне колькасці заснавальнікаў палітычных партый, магчымасць рэгістрацыі праз электронныя каналы, больш шырокае інфармаванне аб дзейнасці палітычных партый у глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт. Пры гэтым было адзначана, што адпаведныя прапановы ўключаны ў законапраект, падрыхтаваны рабочай групай, у якую ўваходзяць разам з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Сяргей Задзіран адзначыў, што законапраект па пытаннях грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый выносіўся на грамадскае абмеркаванне, што таксама дало магчымасць павысіць якасць і комплекснасць падрыхтаванага праекта.

уверх