Адкрыты дыялог: Міністр юстыцыі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Як ствараюцца Законы на карысць грамадства? Якія перспектывы развіцця і ўдасканалення сферы юстыцыі? Як развіваюцца медыяцыя, натарыят, сістэма органаў прымусовага выканання? – гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркаваў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусі Алег Сліжэўскі з выкладчыкамі і студэнтамі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сустрэча прайшла ў фармаце «адкрытага дыялогу», цяперашнія студэнты, а ў будучыні юрысты, адвакаты, натарыусы, а, магчыма, і работнікі органаў дзяржаўнага кіравання задавалі пытанні Міністру на працягу некалькіх гадзін.

Як падкрэсліў Алег Сліжэўскі ў сваім выступе наведванне працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі – неад'емная частка яго працы. Ён часта чытае лекцыі, але выступаць у родным універсітэце для яго асабліва хвалююча.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца для Міністра юстыцыі альма-матэр. Сёння ВНУ ганарыцца сваімі выкладчыкамі, сярод якіх нямала выдатных навукоўцаў, выпускнікамі, якія паспяхова працуюць у нашай краіне, у тым ліку на высокіх дзяржаўных пасадах, актыўнай жыццёвай пазіцыяй цяперашніх студэнтаў.

Па выніках сустрэчы рэктар універсітэта Ірына Кітурка запрасіла Міністра на першы з'езд выпускнікоў, які пройдзе ў будучым годзе і будзе прымеркаваны да 80-годдзя ВНУ.

уверх