Адкрыты дыялог: грамадскае абмеркаванне па пытаннях дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў

У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны вынікам грамадскага абмеркавання праекта закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў».

У дыскусіі прынялі ўдзел начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алена Кірычэнка і яе намеснік Аляксей Печкуроў, намеснік старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Сяргей Пігараў, сустаршыня Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

Удзельнікі круглага стала ў фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі прапановы, якія былі накіраваныя палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі ў рамках пасяджэнняў рабочай групы, а таксама вынікі апытанняў, якія праводзяцца Міністэрствам юстыцыі на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках.

Як падкрэсліла Алена Кірычэнка, праект закона Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства аб дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, актыўна абмяркоўваўся не толькі на прававым форуме, але і на трох пасяджэннях рабочай групы па падрыхтоўцы праекта закона. Усе прапановы, ініцыятывы былі пачуты, значная частка іх ўлічана ў праекце.

У сваю чаргу прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый высока ацанілі ступень і выніковасць узаемадзеяння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з грамадзянскай супольнасцю і стратэгічную важнасць навацый законапраекта.

уверх